КДБ ведае пра 58 беларускіх "баевікоў", якія ваююць на Данбасе

18/12/2015 - 12:53

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ведае пра 58 беларускіх грамадзян, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на Данбасе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Вакульчык: "Камітэт дзяржаўная бяспекі валодае інфармацыяй пра 58 чалавек. З іх 34 на адным баку, 20 з лішкам — на другім".

Кіраўнік спецслужбы нагадаў, што ў Беларусі згодна з новымі законамі падобных байцоў могуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці, нават калі яны паехалі ваяваць не за грошы. Гэтая норма набывае юрыдычную моц з 1 студзеня 2016 года.

Вакульчык удакладніў, што гэтыя людзі знаходзяцца па-за межамі краіны. Але іх імёны спецслужбам вядомыя, іх дзейнасць вывучаецца.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі