КДБ РБ заявіў, што "ліквідаваў рэзідэнтуру Украіны"

22/03/2022 - 16:28

КДБ РБ заявіў, што "ліквідаваў рэзідэнтуру Украіны". Яна "дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём". Па версіі дзяржбяспекі Беларусі, супрацоўнікі ўкраінскага пасольства і консульства ў Брэсце займаліся агентурнай выведкай "на працягу апошніх гадоў". Сцвярджаецца, што значная частка супрацоўнікаў украінскай дыпламатычнай місіі былі "кадравымі супрацоўнікамі" ўкраінскай выведкі. Яны нібыта спрабавалі "сфармаваць разгалінаваную сетку інфарматараў з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асабіста збіралі выведвальную інфармацыю" (між іншым — пра беларускія ваенныя аб'екты).

КДБ абвінавачвае ўкраінскіх дыпламатаў у шпіянажы, аднак нічога не можа зрабіць з-за іх дыпламатычнага імунітэта. Таму былі "прынятыя вычарпальныя меры па скоўванні разведдзейнасці праціўніка і ліквідацыі рэзідэнтуры, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём".

Як бачым, КДБ РБ наўпрост называе ўкраінцаў "праціўнікам".

Дзяржбяспека сцвярджае, што на ўкраінскую выведку працаваў беларускі журналіст Дзяніс Івашын. Ён з вясны мінулага года знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі