“Кассиопея” прэзентавала песню-інструкцыю па збавенні ад непажаданага кахання

12/09/2019 - 12:57

Гурт “Кассиопея” прэзентаваў сінгл “Чёрная аптечка”, які ўвойдзе ў новы альбом “По колено в любви”.

“Чёрная аптечка” — апошні сінгл перад выхадам альбома. Песня з'яўляецца медыцынскай інструкцыяй па збавенні ад непажаданага кахання. Яна прапануе два асноўныя метады: перанос сублімацыйнага патоку з аб'екта на прадметы ўжытку  альбо валявое пераключэнне электрахімічнага поля са знака мінус на знак плюс, гэта значыць з кахання на нянавісць”,  расказаў парталу “Афиша Daily” вакаліст і лідар гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў.

Чарапко-Самахвалаў таксама дадаў, што альбом амаль гатовы, дата рэлізу будзе абвешчана пазней. 

Мінскі электра-поп-гурт “Кассиопея” існуе з 2001 года. “По колено в любви” стане шостым поўнафарматнікам эксперыментальнага калектыву.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі