Касманаўта Навіцкага аштрафавалі за перавышэнне хуткасці

31/07/2018 - 16:53

Касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі трапіўся на перавышэнні хуткасці. Яго спынілі і аштрафавалі на беларуска-расійскай мяжы. Гэта здарылася, калі ён вяртаўся з Беларусі, дзе яго пазнаёмілі з працай Адзінай сістэмы фотафіксацыі хуткаснага рэжыму, піша sb.by

Сам касманаўт распавёў, што ехаў ва ўмовах моцнага туману і не заўважыў дарожны знак з абмежаваннем хуткасці. Яго спынілі – давялося сплаціць штраф. Навіцкі кажа, што сістэма фотафіксацыі “спрацавала на выдатна”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі