Карыстальнікі "ВКонтакте" могуць архіваваць старыя пасты

28/01/2019 - 17:49

Карыстальнікі "ВКонтакте" могуць архіваваць старыя пасты. Пра гэта паведаміў кіруючы дырэктар сацсеткі Андрэй Рогазаў.

"Гэта зручны спосаб хутка схаваць неактуальныя публікацыі са сваёй старонкі асобна ці за абраны перыяд, — піша Рогазаў. — Цяпер замест выдалення запісаў можна проста дадаць іх у архіў — яны будуць схаваныя з агульнага доступу і даступныя толькі Вам".

Кіруючы дырэктар сацсеткі адзначае, што пры жаданні запісы можна аднавіць.

Новаўвядзенне даступнае ў вэб-версіі "ВКонтакте", пазней яно з'явіцца і на мабільных прыладах.

 

Больше важных и интересных новостей в программе "Петарда" 28.01:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі