У сцягоў ЗША і Беларусі шмат агульнага / twitter.com/Chilikto
На фоне навінаў аб паляпшэнні амерыкана-беларускіх адносінаў карыстальнік Twitter @Chilikto вырашыў знайсці доказы таго, што Беларусь і ЗША — брацкія краіны. Да яго неадкладна далучыліся іншыя юзеры. Трэд атрымаўся, вядома ж, жартоўны. Але крамлёўскім ідэолагам ёсць пра што задумацца!
Літаратары Янка Купала, Янка Маўр і Янка Брыль не проста так выбралі сабе псеўданімы.
Хакей у Беларусі — галоўны від спорту. Ёсць нават прэзідэнцкі хакейны клуб. У Штатах пра хакей таксама нешта чулі, нават нейкую хакейную лігу заснавалі. НХЛ — "Нейкая Хакейная Лiга".
Долар — любімая валюта беларусаў.
Дзень Незалежнасці Беларусі — 3 ліпеня. ЗША тактоўна святкуюць Дзень Незалежнасці на дзень пазней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.