Карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць працаваць у Расіі

10/03/2022 - 13:33

Карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць працаваць у Расіі. 

"З 10 сакавіка карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць дзейнічаць на тэрыторыі Расіі. У Беларусі і іншых краінах карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” працягваюць працаваць у звычайным рэжыме",гаворыцца ў паведамленні банка.

Банк нагадвае, што ліміт на аперацыі за мяжой па картках "Прыёрбанка" ў беларускіх рублях складае 700 рублёў у дзень.

Санкцыі супраць расійскіх банкаў былі ўведзеныя пасля пачатку расійскай вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі