Каранавірус выявілі ў бацькі Андрэя Курэйчыка

10/04/2020 - 13:05

Каранавірусную інфекцыю выявілі ў бацькі драматурга Андрэя Курэйчыка

"У таты тэст на кавід даў станоўчы вынік ( Перавялі ў 4-ю лякарню", — напісаў драматург у сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Па словах Курэйчыка, яго бацька адпачываў у санаторыі МУС "Белая Русь" і бачыў, як шпіталізуюць хворага на каранавірус наведніка. Па словах бацькі, у гэтым санаторыі ўсе госці ядуць разам за вялікім сталамі, і так магла перадацца інфекцыя. 

Дарэчы, сам санаторый працягвае парцу. На яго сайце няма абвесткі пра нейкія здарэнні. 

На сёння ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, выяўлены 1981 выпадак каранавіруса. 19 пацыентаў з COVID-19 памерлі, 169 вылечыліся. 

Андрэй Курэйчык — драматург ("П'емонцкі звер", "Страчаны рай", "Тры Жызэлі" і інш.) і сцэнарыст ("Любоў-маркоў", "Вышэй за неба", "ГараШ" і інш). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі