Капітанам нацыянальнай зборнай стаў хакеіст, які не згуляў за яе ні аднаго матча

05/02/2020 - 08:39

Капітанам нацыянальнай зборнай па хакеі на будучым міжнародным турніры Kaufland Cup прызначаны форвард чарапавецкай "Северсталі" Уладзіслаў Кадола. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея.

23-гадовы хакеіст правёў 51 гульню за "Северсталь" у цяперашнім рэгулярным сезоне КХЛ і мае 16 ачкоў (5 галоў і 11 дзейсных перадач) пры паказчыку карыснасці -3. 

У нацыянальнай зборнай Кадола дагэтуль не правёў ніводнага матча. Раней яго неаднаразова выклікалі ў беларускія зборныя па ўзростах, але хакеіст на гэтыя выклікі ні разу не прыязджаў. Аднак ён правёў некалькі сустрэч у складзе алімпійскай зборнай Расіі.

Турнір Kaufland Cup пройдзе ў славацкім Попрадзе 6-7 лютага. У першы дзень нашу каманду чакае сустрэча з гаспадарамі спаборніцтваў, а 7 лютага — з алімпійскай зборнай Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі