Бізнесмен Аляксандр Косач прыйшоў у палітыку пяць гадоў таму, калі стаў сябрам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Сёння ён балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Лагойскай выбарчай акрузе № 75. Сваю праграму Косач будуе на вырашэнні праблем малога і сярэдняга бізнесу.
Навошта здалася беларуская палітыка дырэктру вядомай прамоўтарскай кампаніі, і якіх дывідэндаў ён ад яе чакае? Чаму ён выбраў менавіта ліберал-дэмакратаў? Ці лічыць ён справядлівымі "гастролькі" і ці будзе дамагацца скасавання закона "Аб масавых мерапрыемствах"? Ці магчымы ў Беларусі "партыйны піяр"? Пра гэта і шмат што іншае Аляксандр Косач распавёў рэдактару Еўрарадыё Змітру Лукашуку ў пятым выпуску праграмы "Кандыdating".
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.