Андрэй Дзмітрыеў у палітыцы з пачатку 2000-х гадоў, але "ў загалоўкі" патрапіў толькі ў 2010-м — дзякуючы кіруючай ролі ў створанай пад прэзідэнцкія выбары кампаніі "Гавары праўду" і Плошчы-2010. Пасля таго брутальнага разгрому былыя паплечнікі абвінавацілі Дзмітрыева ў нячыстай гульні, а ГП "выключылі" з апазіцыі.
Але ўсё гэта не выціснула Дзмітрыева з палітыкі. Ён рэгулярна ўдзельнічае ў беларускіх выбарах. А сёлета ідзе ў Палату прадстаўнікоў пад лозунгам мірных перамен — і каб адстойваць інтарэсы рэгіёнаў.
Андрэй Дзмітрыеў балатуецца ў парламент па Дзяржынскай выбарчай акрузе №71. У 13-м выпуску праграмы Змітра Лукашука "Кандыdating" ён расказвае, колькі каштуе парламенцкая кампанія і адкуль бяруцца грошы на яе, чые інтарэсы ён будзе адстойваць у Авальнай зале, ці прабачылі яму Плошчу-2010, і тлумачыць, чаму не баіцца "стукачоў" і якую супрацу са спецслужбамі лічыць прымальнай.
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.