"Кандыdating" — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. Сёння ў нас апошні, бонусны выпуск — "Экс-кандыdating". Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук размаўляе з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старшынёй ЛДПБ Алегам Гайдукевічам, які 26 траўня зняўся з выбараў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Алегу Гайдукевічу 43 гады. Скончыў Акадэмію МУС па спецыяльнасці "Правазнаўства" і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі па спецыяльнасці “Міжнародныя адносіны”. Пачаў працоўны шлях у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Неўзабаве стаў важным чалавекам у мінскай міліцыі: ачоліў спярша Партызанскі, а пасля Фрунзенскі раённы аддзел. Па сведчаннях удзельнікаў вулічных пратэстаў 2011 года, падначаленыя Гайдукевіча вызначаліся жорсткім стаўленнем да затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут