Канапацкая пра сваё вылучэнне: “Я не дыскрэдытавала сябе ў вачах аднапартыйцаў”

01/03/2018 - 13:55

Ганна Канапацкая збіраецца вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У гісторыі АГП былі прэцэдэнты, калі пасля пройгрышу ўнутрыпартыйных выбараў экс-кандыдаты сыходзілі з партыі (напрыклад, Алег Корбан у 2012 годзе).

Я не збіраюся сыходзіць з партыі ў тым выпадку, калі не стану старшынёй АГП, — распавяла дэпутатка Еўрарадыё. — Я была яшчэ на ўстаноўчым сходзе АГП, з’яўляюся адным са старэйшых членаў партыі. Я проста акрэсліла тыя праблемы, якія трэба вырашыць”.  

Дэпутатка мяркуе, што ў партыі яе падтрымаюць.

Спадзяюся, я стану кіраўніком партыі. Я не зрабіла нічога, што дазволіла б мяне дыскрэдытаваць у вачах аднапартыйцаў. Вядома, спадзяюся на іх падтрымку”, — адзначае Канапацкая.

Пра вылучэнне на пасаду старшыні АГП апазіцыйная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў паведаміла ў сацсетках. Новыя выбары ў партыі, магчыма, пройдуць гэтым летам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі