Каля Віцебска пад снегам стаіць непрыбранае поле кукурузы

21/12/2017 - 07:54

Фатаздымак непрыбранага поля кукурузы, засыпанай снегам, з'явілася на сайце "Народныя навіны Віцебска". Фота зрабіла Наталля Корзун 17 снежня. 
 
Поле знаходзіцца каля трасы М8 за 10 км ад Віцебску, недалёка ад так званага Воранаўскага кальца і аэрапорта.

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка загадваў скончыць уборку ўраджаю яшчэ да 7 лістапада, аднак гэта не было выканана. 

У каментары Еўрарадыё 30 лістапада віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы казаў, што прычынаў для хвалявання няма: "Кукуруза калі і падмерзне, нармальная". 

Паводле інфармацыі Мінсельгасхарчу на 13 снежня, у Віцебскай вобласці прыбрана 60 з 62 га кукурузы (96,8%), прызначанай на сілас і зялёны корм. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі