Каля Лунінца жыхар Венгрыі на фуры наехаў на хлопца, які сядзеў на дарозе

30/11/2017 - 13:28

Каля Лунінца 33-гадовы жыхар Венгрыі на фуры наехаў на 20-гадовага жыхара Жыткавіцкага раёна, які чамусьці сядзеў на дарозе. Здарэнне адбылося пасля 2-й гадзіны ночы 30 лістапада. Грузавік рухаўся па аўтадарозе “Кобрын — Гомель — мяжа Расійскай Федэрацыі”. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Вядома, што ў загінулага на адзенні не было флікера, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі