12 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску прайшла вулічная акцыя, паведамляе "Белсат". Дзяўчыны ў белым адзенні прагуляліся ў цэнтры сталіцы. Гэта была іх чарговая акцыя.
Менавіта каля Камароўкі 9 месяцаў таму пачаліся мірныя жаночыя пратэсты супраць паслявыбарчага гвалту, які адбываўся 9-11 жніўня. У далейшым яны выраслі ў шэсці, якія ў сталіцы збіралі сотні тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.