Каля Дома правасуддзя адбыліся затрыманні

14/05/2021 - 09:51

Каля Дома правасуддзя ў Мінску ідуць затрыманні. АМАП патрулюе яго ваколіцы на бусах, высочвае групы маладых людзей, якія прыйшлі падтрымаць падсудных па "справе студэнтаў".

Вядома пра затрыманне некалькіх чалавек. Сярод затрыманых — вядомы палітык Анатоль Лябедзька

Карэспандэнт Еўрарадыё быў відавочцам як група студэнтаў, пабачыўшы бус, кінуліся ўцякаць у двары студэнцкіх інтэрнатаў, а сілавікі пабеглі за імі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі