Каліноўцы ў дзень Волі атрымалі ўзнагароды Украіны і Рады БНР

25/03/2026 - 11:53

Каліноўцы атрымалі ўзнагароды / t.me/KalinouskiPolk

У Дзень Волі ў Запарожжы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне байцоў палка Каліноўскага.

Як паведамляе прэс-служба палка, беларускія добраахвотнікі атрымалі шэраг узнагарод за баявыя заслугі і асабістую мужнасць, праяўленую на полі бою. Сярод іх дзяржаўныя ўзнагароды Украіны: адзнакі міністра абароны — ваенны крыж, крыж доблесці і жалезны крыж.

Акрамя таго каліноўцы атрымалі ведамасныя ўзнагароды за баявыя заслугі, а таксама — медаль Рады БНР за баявыя заслугі.

Узнагароды, уручаныя каліноўцам / t.me/KalinouskiPolk
Узнагароды, уручаныя каліноўцам / t.me/KalinouskiPolk
Узнагароды, уручаныя каліноўцам / t.me/KalinouskiPolk
Узнагароды, уручаныя каліноўцам / t.me/KalinouskiPolk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі