Кабякоў: Эканамічны рост апераджае прагнозы, але расслабляцца не варта

28/04/2018 - 09:54

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў пра станоўчыя тэндэнцыі росту ў эканоміцы краіны па выніках першага квартала. Вынікі сацыяльна-эканачнага развіцця дзяржавы абмяркоўваюцца цяпер на пасяджэнні Савета Міністраў.

“У цэлым у першым квартале узяты неблагі старт года. Разам з тым расслабляцца не варта, — цытуе Кабякова БЕЛТА. — У эканоміцы яшчэ ёсць вузкія месцы, якія патрабуюць прыняцця аператыўных і сістэмных захадаў. Базавыя падыходы да іх вядомыя. Задача — утрымаць станоўчыя тэндэнцыі росту”.

Асноўны паказнік эканамічнага развіцця краіны — ВУП — вырас у першым квартале на 105,1% пры прагнозе 102,1%. На год прагноз быў 103,5%. Таксама Кабякоў адзначыў істотны рост прадуктыўнасці працы — на 105,9% за квартал. Экспарт тавараў і паслугаў павялічыўся ў парашўнанні з аналагічным перыядам мінулага года адразу на 30% і склаў 6,2 мільярда долараў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі