Чытаць болей: Ці не час Каардынацыйнай радзе самараспусціцца — дыскусія
Сёння дэмакратычны рух у незайздросным становішчы, і цікаўнасць з боку грамадства падае. Унутры краіны людзі сыходзяць ва ўнутраную эміграцыю, за мяжой — уладкоўваюць свой побыт у новай краіне.
І нам патрэбнае мабілізацыйнае мерапрыемства. Трэба вярнуць людзей у палітыку, пакуль дэмакратычны рух не пераўтварыўся ў гурток па інтарэсах.
Аргументы “супраць”
Яўген Караулаў: “Каго мы будзем прадстаўляць?”
— Аплікацыю “Новай Беларусі”, праз якую хочуць правесці выбары, спампавала каля 60 тыс. чалавек. Гэта нават не мільён.
Ну, атрымаем мы, што нас падтрымала 100 тыс. чалавек. Але ці зможам мы казаць, што прадстаўляем беларускі народ?
Цяпер мы прадстаўляем дэмсілы Беларусі. А каго мы будзем прадстаўляць пасля гэтых выбараў, калі за нас прагаласуюць незразумелыя людзі, якія да таго ж жывуць за мяжой?
Я за выбары. Але іх цяпер немагчыма правесці.
Аляксандр Адамянц: “Я пакуль не бачу рэсурсаў у КР”
— Гэтыя выбары не дазволяць вярнуцца ў рэальнасць і наладзіць кантакт з грамадзянамі Беларусі. Мы можам разлічваць на некаторую колькасць галасоў. А што пасля?
Што будзе рабіць выбраны прадстаўнічы орган, каб рэалізоўваць інтарэсы выбаршчыкаў? У мяне пытанне да таго, якія рэсурсы мае КР, каб рэалізоўваць амбітныя задачы? Я такіх рэсурсаў пакуль не бачу.
Ян Рудзік: “Проста не атрымаецца”
— Проста не атрымаецца, што вы ні будзеце рабіць. Паўтара-два месяца на арганізацыю выбараў?
Выбары нам трэба якім-небудзь чынам зладзіць, мы павінны працаваць паводле дэмакратычных правіл. Я не разумею, каго будуць абіраць. Каму цяпер будзе цікава прасоўвацца? Хто будзе прадстаўляць феміністак, зялёных, патрыётаў? Як яны павінны прасоўвацца і шукаць сваю аўдыторыю?
Асноўная звышідэя людзей, якія вырашылі, што нам патрэбныя выбары: платформа “Новая Беларусь” усё зробіць і дашле людзям паведамленне, пакліча на выбары.
Людзі пабачаць нейкія незнаёмыя твары і чамусьці за іх прагаласуюць. Не так палітычная культура выбудоўваецца.
Самую гарачую частку дэбатаў глядзіце на відэа.