Каб не плаціць падатак, уладальнік сабакі выдаваў яго за... авечку

31/01/2017 - 04:47

Каб не плаціць падатак, уладальнік сабакі выдаваў яго за... авечку. Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў нямецкім горадзе Ростак. Мужчына некалькі гадоў "маскіраваў" свайго гадаванца пароды іспанская вадзяная. Справа ў тым, што авечку не трэба рэгістраваць у мясцовай ветэрынарнай службе, яна не абкладаецца падаткам, інфармуе ria.ru.

Аднойчы адзін з прахожых папрасіў уладальніка сабакі, які яе выгульваў, паказаць дакументы на жывёлу. Але той заявіў, што гэта — авечка. Такое тлумачэнне здзівіла незнаёмца і той патэлефанаваў у паліцыю. Праваахоўнікі выклікалі ветэрынарнага лекара і ён засведчыў, што перад імі не авечка, а сабака. Немца аштрафуюць. Таксама ён мусіць заплаціць падатак на сабаку за некалькі гадоў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі