Каб атрымаць беларускае грамадзянства, беларускую мову ведаць не патрабуюць

03/12/2015 - 09:22

За апошнія паўтара года больш за 45 тысяч украінцаў атрымалі беларускае грамадзянства ці від на жыхарства. Украінцы складаюць каля 75% ад усіх мігрантаў, якія за гэты час прыехалі ў Беларусь.

Як заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка, усе мігранты ў Беларусь едуць з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.

Усе, хто прэтэндуе на беларускае грамадзянства, здаюць іспыт на валоданне “адной з дзяржаўных моваў”. Такім чынам, веданне беларускай мовы для мігрантаў неабавязковае.

Фота: yuga.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі