J:МОРС выпусцілі кліп на песню "Бывай": пра "знешнюю" і "ўнутраную" эміграцыю

29/12/2021 - 07:13

J:МОРС выпусцілі кліп на песню "Бывай". Яна прысвечана "знешняй" і "ўнутранай" эміграцыі, якую беларусы перажываюць пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Песня рамантычная і адначасова вельмі сур'ёзная.

"Дарагія і блізкія па духу людзі пакуюць валізкі, ўсаджваюць дзяцей на задняе сядзенне і знікаюць з майго жыцця,піша ў Facebook лідар гурта Уладзімір Пугач. — Застаюцца халодныя асірацелыя прасторы... Застаецца надзея, што рана ці позна, мы зноў сустрэнемся на радзіме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі