Ізраіль можа пачаць наземную аперацыю ў Ліване ў бліжэйшы час

30/09/2024 - 20:34

Наземная аперацыя доўгі час планавалася / x.com/idfonline

Ізраіль можа пачаць наземную аперацыю ў Ліване ў бліжэйшы час. Яе мэта — адсунуць баявую інфраструктуру "Хезбалы" на значную адлегласць ад ізраільскай мяжы і стварыць "зону бяспекі". Як вядома, з-за ракетных абстрэлаў з тэрыторыі Лівана ізраільцяне працяглы час не могуць вярнуцца ў паселішчы на поўначы краіны. Гэтую праблему збіраюцца вырашыць.

Мяркуецца, што будзе "абмежаванае наземнае ўварванне". Бронетэхніка будзе прасоўвацца пад прыкрыццём артылерыі і авіяцыі. У заходніх СМІ былі паведамленні, што ізраільскі спецназ зайшоў у Ліван раней, праводзячы выведку і забяспечваючы шляхі для праходу войскаў. Тым часам падраздзяленні ліванскай арміі ў панядзелак адступілі з поўдня ў цэнтр краіны.

Наземнай аперацыі Ізраіля папярэднічалі некалькі тыдняў авіяўдараў па інфраструктуры "Хезбалы", а таксама шэраг спецаперацый, у выніку якіх тэрарыстам нанесены значныя страты. Знішчаны камандны склад "Хезбалы" ўключна з яе лідарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі