ISW: Крэмль не дасягнуў мэт зімовага наступу

02/04/2023 - 10:49
Уладзімір Пуцін / Прэс-служба Прэзідэнта РФ

Крэмль не змог да 1 красавіка дасягнуць мэтаў сваёй зімовай наступальнай аперацыі, піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

Начальнік расійскага генштаба Анатоль Герасімаў 22 снежня заяўляў, што расійскія войскі засяродзілі асноўныя высілкі на захопе Данецкай вобласці. У лютым яны распачалі зімовую наступальную аперацыю.

Аднак на гэтым тыдні прадстаўнік украінскай выведкі Андрэй Юсаў заявіў, што Герасімаў прапусціў пастаўлены Крамлём тэрмін па захопе Данбаса. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі таксама адзначыла, што Герасімаву не атрымалася пашырыць расійскі кантроль над Данбасам, і ён дамогся толькі нязначных поспехаў за кошт мабілізаваных расіян.

Інстытут аналізуе заявы расійскіх вайсковых блогераў і адзначае, што Герасімаў можа быць асабіста зацікаўлены ў працягу наступу, каб захаваць прыхільнасць расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі