Іспанія ўсталюе плывучы бар'ер пасля прарыву мігрантаў у Сеуту

01/08/2026 - 17:24

Мігранты ў Сеуце / Atlas/REUTERS

Іспанія пачала ўсталёўваць 500-мятровы плывучы бар'ер пасля прарыву мараканскіх мігрантаў у Сеуту. Лічыцца, што канструкцыя са злучаных буёў будзе перашкаджаць даплываць да берага іспанскага эсклаву ў Афрыцы.

МУС Іспаніі заявіла, што за два дні ў Сеуту праніклі ад 50 да 60 тысяч мігрантаў. Аднак агенцтва EFE прыводзіць большыя лічбы: да 69,5 тысяч.

Пераважная большасць мараканцаў, якія трапілі ў іспанскі горад, ужо вярнуліся назад у Марока.

Па апошнім звесткам, пры спробе трапіць у Сеуту загінулі не менш за 67 мараканцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі