Армузскі праліў / zamon.uz
Узброеныя сілы Ірана ў суботу абвясцілі аб аднаўленні "строгага кантролю" над Армузскім пралівам.
Гэта заява была перададзена дзяржаўным тэлебачаннем Ірана. Ваенныя заявілі, што Вашынгтон парушыў сваё абяцанне, працягнуўшы блакаваць судны, якія ішлі ў іранскія парты і з іх.
Ваенныя сцвярджаюць, што сітуацыя застанецца такой, пакуль ЗША не адновяць свабоду перамяшчэння для ўсіх суднаў, якія заходзяць у Іран і выходзяць з яго.
Пакуль незразумела, колькі суднаў паспелі прайсці праз праліў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут