Інстаграм-акаўнт царквы "Новае жыццё" прызналі экстрэмісцкім

28/08/2023 - 19:17

Прамаўляе пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка / facebook.com/newlifeminsk

Суд прызнаў экстрэмісцкімі Інстаграм-акаўнт пратэстанцкай царквы "Новае жыццё" і Youtube-ролік ад 21 лістапада 2020 года з назвай "Пазіцыя хрысціян царквы "Новае жыццё".

Як паведамляе тэлеграм-канал "Хрысціянская візія", абшчына атрымала рашэнне суда ад 23 жніўня 2023 года. На сёння названыя матэрыялы ўжо выдалілі.

Раней дома ў пастара царквы Вячаслава Ганчарэнкі адбыўся ператрус, а самога яго арыштавалі на 10 сутак, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыянтам.

У 2020-м вернікі царквы выказаліся супраць гвалту з боку сілавікоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі