Інаўгурацыя Лукашэнкі адбудзецца не пазней за 11 снежня

12/10/2015 - 07:38

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, абранага на пяты прэзідэнцкі тэрмін, пройдзе не пазней за 11 снежня. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў ноч на панядзелак паведаміла кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Па словах чыноўніцы, інаўгурацыя абранага прэзідэнта згодна з законам павінна адбыцца не пазней як праз два месяцы з моманту выбараў. Атрымоўваецца, што не пазней за 11 снежня.

Чыноўніца ўдакладніла, што ўсе арганізацыйныя пытанні па будучай інаўгурацыі, у тым ліку і дакладную дату, будзе вырашаць Адміністрацыя прэзідэнта.

Фота: ЕРА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі