Ілан Маск заявіў, што не дарыў Лукашэнку "Тэслу"

06/09/2019 - 09:53

Кіраўнік кампаніі "Тэсла" Ілан Маск заявіў, што не дарыў Аляксандру Лукашэнку электракар. Пра гэта ён заявіў у сацсетках, адказваючы на пытанне карыстальнікаў. 

"Uh no", — напісаў Маск у адказ на пытанне, ці дарыў ён аўтамабіль кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку. 

Пра тое, што электракар яму падарыў Ілан Маск, Лукашэнка заявіў 1 верасня, наведваючы мінскую школу №93. "У мяне ёсць электрычная машына — Tesla, я часам яе тэсцірую. Маск падарыў. Пабачыў мяне на матацыкле, "слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць", — распавёў ён школьнікам. Сюжэт з'явіўся на тэлеканале СТВ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі