Ургант, пакемоны і свіння на калажы / Еўрарадыё
Вам магло падацца, што пасля гарачага на інфанагоды пачатку новага года сёння неяк цішэй, а вось і не! Еўрарадыё публікуе традыцыйны агляд сусветных навін пра жыццё ў іншых краінах.
Самая нашумелая навіна сёння. Хірургі медыцынскага цэнтра Універсітэта Мэрылэнда перасадзілі свіное сэрца 57-гадоваму Дэвіду Бэнэту, піша The New York Times. Усё прайшло ўдала, а першы час пасля аперацыі пацыент адчувае сябе добра.
Зараз Дэвід знаходзіцца пад апаратам штучнага кровазвароту, але сэрца трымае ціск і выглядае нармальна. Бліжэйшыя пару тыдняў пакажуць, ці прыжывецца сэрца.
Амерыканскі фігурыст Цімаці Ледук стане першым небінарным удзельнікам зімовых Алімпійскіх гульняў, пра гэта паведаміла Асацыяцыя фігурнага катання ЗША.
— Для мяне, як чалавека, які ідэнтыфікуе сябе як небінарную асобу, часам бывае вельмі складана існаваць у гендарным спорце. Будуць людзі, якія не разумеюць мяне. Яны глядзяць на мяне, бачаць, што ў мяне ёсць барада. Ці глядзяць, можа быць, на мае фізічныя характарыстыкі і кажуць: "Ты хлопчык — паводзь сябе як хлопчык", — распавёў Ледзюк у эфіры NBC. — Я не хацеў бы, каб камусьці было няёмка за сябе праз тое, што яны прыйшлі ў фігурнае катанне.
Нагадаем, зімовыя Алімпійскія Гульні 2022 года адбудуцца з 4 па 20 лютага ў Пекіне (Кітай). У 15 дысцыплінах спартоўцы разыграюць 109 камплектаў медалёў. Беларусь разлічвае на медалі ў біятлоне і фрыстайле.
Са слоў амерыканскага часопіса Vice, кур'ёзная гісторыя адбылася ў 2017 годзе, але грамадскасці стала вядома пра гэта цяпер. Два маладыя афіцэры, Луі Лазана і Эрык Мітчэл, патрулявалі вуліцы горада, пасля паведамлення дыспетчара аб рабаванні крамы адзення хлопцы адправіліся не на месца злачынства, а шукаць пакемонаў.
"Снорлакс… толькі што з'явіўся… на рагу 46-й авеню і Леймерта!", — перадаюць расшыфроўку судовых запісаў СМІ.
Ніякіх злачынцаў Луі і Эрык не злавілі і былі звольненыя са службы.
Па словах Стыга Дырдала, аўтары фільма відавочна парушылі аўтарскія правы, паўтарыўшы яго калядную паштоўку 2015 года, і нават не знайшлі часу памяняць колер ёлачных упрыгожанняў. Пры гэтым фатограф лічыць, што зрабіў добрую працу, раз ягоную ідэю скралі для стварэння постара з буйнымі расійскімі зоркамі.
На заканчэнне Дырдал адзначыў, што заўсёды змагаецца з парушэннямі аўтарскіх правоў, калі гэта адбываецца ў Нарвегіі, аднак ён наўрад ці зможа нешта зрабіць, калі гэта робіць кампанія з Расіі.
На поўначы Іспаніі галодны барсук шукаў ежу, а знайшоў скарб. Выпадковы мінак заўважыў, што ўся зямля вакол вялікай нары ў зямлі абсыпаная манетамі, ён і патэлефанаваў у паліцыю. Яны выклікалі археолагаў, якія выявілі, што барсук знайшоў 209 рымскіх манет, датаваных 200-400 гадамі нашай эры.
Зараз археолагі апрацуюць знаходку, усталююць дакладную колькасць гадоў і агульны кошт, але ўжо папярэдне вядома, што гэты скарб найбуйнешы на дадзены момант.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут