Хатні дэбашыр у Мазыры напаў на міліцыянта

21/02/2018 - 14:50

Крымінальную справу замест адміністрацыйнага пратаколу зарабіў запальчывы мазырчук.

Як перадае тэлеканал "Мазыр", жыхары адной са шматпавярховак паскардзіліся ў міліцыю на шум. Участковы, які прыбыў на выклік, высветліў, што з шумам і крыкам высвятлялі адносіны былыя муж і жонка. 

Міліцыянт прапанаваў нецвярозаму мужчыну праехаць у апорны пункт. Той спярша пагадзіўся і выйшаў з міліцыянтам на вуліцу, але там напаў на ўчастковага і стукнуў яго кулаком у твар.

Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае ад трох месяцаў арышту да шасці гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі