Аляксандр Кулакоў развітаўся з хакейным клубам "Дынама-Мінск"

08/12/2017 - 15:02

Аляксандр Кулакоў пакідае хакейнае "Дынама-Мінск", інфармуе афіцыйны сайт каманды

Нападаючы правёў у складзе “зуброў” 14 сезонаў у чэмпіянаце Беларусі і Кантынентальнай хакейнай лізе, усталяваўшы тым самым рэкорд клуба. У КХЛ за "Дынама" Кулакоў згуляў у 396 матчах, у якіх закінуў 52 шайбы і аддаў 67 галявых перадач. 

Форвард дапамог камандзе выйграць залатыя, срэбныя і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, заваяваць два Кубка Беларусі і Кубак Шпэнглера, чатыры разы выйсці ў плэй-оф Кубка Гагарына. 

З чым звязана прычына сыходу Аляксандра Кулакова, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі