Хакейнае мінскае "Дынама" працягнула кантракт з галоўным трэнерам канадцам Крэйгам Вудкрафтам. У мінулым сезоне пад яго кіраўніцтвам каманда трапіла ў плэй-оф Кубка Гагарына. Таму ў клубе кажуць, што "падпісанне новага кантракту... — лагічны крок пасля паспяховага сезону".
Наступны сезон для Вудкрафта стане чацвёртым у мінскім "Дынама". Канадцу 51 год. З беларускім клубам ён працаваў у 2016-2017 гадах. Пасля быў швейцарскі перыяд у кар'еры трэнера і вяртанне ў Беларусь у 2019-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут