Хакеры “перавялі” Ліянеля Месі з “Барселоны” ў “Рэал”

26/08/2017 - 10:29

Хакеры ўзламалі Твітэр мадрыдскага “Рэала” і размясцілі ў ім навіну, быццам славуты футбаліст Ліянель Месі пераходзіць у гэты клуб з “Барселоны”.

“Сардэчна запрашаем, Месі!” — было сказана ў фэйкавым Твіце, да якога далучылі відэа, дзе знакаміты спартсмен забівае гол у браму “Рэала”.

Затым хакеры апублікавалі яшчэ некалькі запісаў, паводле якіх можна было зрабіць высновы, што акаунт узламаны.

На дадзены момант фальшывыя запісы ўжо выдаленыя, паведамляе football.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі