Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі "Віцязю"

10/12/2018 - 18:46

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ прайгралі "Віцязю" — 0:1 (0:1, 0:0, 0:0). Гэта ўжо трэцяе паражэнне запар (працягваецца чарговая невясёлая серыя), усе яны адбыліся на "Мінск-Арэне". Адзіную шайбу на 10-й хвіліне закінуў Аляксандр Шаўчэнка.

Дынамаўцы з 22 ачкамі пасля 37 паядынкаў знаходзяцца на апошнім месцы ў канферэнцыі "Захад". 18 снежня каманда Андрэя Сідарэнкі прыме на "Мінск-Арэне" рыжскае "Дынама".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі