На хакейным Кубку Латвійскай чыгункі ў Рызе мінскае "Дынама" прайграла "Аўтамабілісту" з Екацярынбурга з разгромным лікам — 0:6.
Гэта сёмая запар параза "зуброў" у міжсезонні. Адзіную перамогу клуб атрымаў над "Хума" з Ташкента. У астатніх пяці таварыскіх сустрэчах дынамаўцы прайгралі. Таксама прайгралі яны ў абодвух матчах у Кубку Салея.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.