Гурт The Prodigy адмяніў усе канцэрты

06/03/2019 - 07:46

Брытанскі электронны гурт The Prodigy адмяніў усе канцэртаў запланаванага раней гастрольнага тура. Пра гэта музыкі напісалі на сваёй старонцы ў Facebook.

Прычынай адмены стала смерць вакаліста гурта Кіта Флінта.

У траўні гурт збіраўся зладзіць турнэ па ЗША са сваім сёмым альбомам "No Tourists". Улетку музыкі планавалі выступіць на некалькіх еўрапейскіх фэстах.

4 сакавіка фронтмэна The Prodigy Кіта Флінта знайшлі мёртвым у сваім доме. Музыку было 49 гадоў. Пазней стала вядома, што Флінт скончыў жыццё самагубствам. Мяркуецца, што да гэтага яго падштурхнула расстанне з жонкай.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі