Гурт "Песняры" на чале з Анатолем Кашапаравым выступіў у так званай "ДНР"

09/10/2017 - 07:01

Гурт "Песняры" на чале з Анатолем Кашапаравым 3 кастрычніка даў канцэрт у Данецку, піша nn.by. Раней Кашапараў ужо выступаў у Луганску, за што артысту ўжо забаранілі ўезд ва Украіну.

Найбольшую вядомасць Кашапараву прынесла песня "Волагда". 

Дарэчы, адразу пасля распаду СССР спявак эміграваў у ЗША, дзе пражыў больш за 20 гадоў. Яго сям'я і цяпер жыве ў Фларыдзе, а сам ён то прыязджае на постсавецкую прастору, то вяртаецца ў Амерыку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі