Гурт "Кіно" выпусціў відэа "Паспрабуй праспяваць разам са мной"

20/10/2020 - 18:38

Гурт "Кіно" выпусціў відэа "Паспрабуй праспяваць разам са мной". Гэта новая версія песні легендарнага Віктара Цоя з альбома "Група крыві". Яму ж належыць вакал на новым запісе.

Само відэа складаецца з кадраў рэпетыцый гурта, які цяпер складаецца з гітарыста Юрыя Каспарана, басістаў Ігара Ціхамірава і Аляксандра Цітова. Таксама былі выкарыстаны кадры фільма "Канец канікул" 1986 года.

На пачатак 2021-га прызначана серыя канцэртаў гурта "Кіно", у тым ліку і ў Мінску. На іх будзе гучаць вакал Цоя, адзначае meduza.io.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі