ГУР Украіны: беларусы будуць аднаўляць расійскія самалёты

20/08/2022 - 11:49
МіГ-29 / Krasimir Grozev

Міністэрства абароны Беларусі і ўрад РФ падпісалі тэрміновыя кантракты на рамонтна-аднаўленчыя працы авіяцыйнай тэхнікі, паведамляе Галоўнае кіраванне выведкі Украіны.

“У прыватнасці, працаўнікі 558 авіяцыйнага рамонтнага завода  перыядычна ўжыццяўляюць камандзіроўкі ў складзе “выязных груп” для правядзення прац па аднаўленні і ўводзе ў эксплуатацыю авіяцыйнай тэхнікі на 121 авіяцыйным рамонтным заводзе — тэрыторыя авіябазы ​​Кубінка”, — паведамілі ў ГУР.

Кубінка — гэта вайсковы аэрадром у Маскоўскай вобласці. Паводле дадзеных украінскай выведкі, галоўным чынам працы праводзяцца на самалётах тыпу МіГ-29 і яго мадыфікацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі