Гулец “Нёмана” падчас матчу з “Гомелем” зламаў ключыцу

04/06/2017 - 08:35

Непрыемны інцыдэнт здарыўся 3 чэрвеня падчас матчу 11 тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж “Гомелем” і “Нёманам”. Легіянер гродзенскай каманды, грузін Гіоргі Кантарыя пасля сутыкнення з іншым футбалістам няўдала прызямліўся на газон і атрымаў пералом ключыцы правай рукі.

Інцыдэнт здарыўся на 22-й хвіліне матчу. Футбаліста агледзіў дзяжурны траўматолаг Гомельскай абласной лякарні, на правае плячо Кантарыі наклалі гіпсавую павязку Дэзо. Пра тэрміны аднаўлення футбаліста не паведамляецца, піша football.by. Матч “Гомель” — “Нёман” скончыўся з лікам 2:2.

3 чэрвеня прайшлі таксама іншыя матчы 11-га тура: “Іслач” — “Слуцк” — 1:2, “Гарадзея” — “Крумкачы” — 1:1.

Сёння тур завяршыцца наступнымі гульнямі: “Мінск” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Славія” — “Дынама” (Мінск), “Шахцёр” — “Віцебск”, “Дынама” (Брэст) — “Нафтан”, БАТЭ — “Дняпро”.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі