Гулец хакейнай зборнай Дзмітрый Корабаў вяртаецца ў мінскае “Дынама”

18/05/2016 - 11:54

Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Дзмітрый Корабаў вяртаецца ў мінскае “Дынама”. Кантракт з ім будзе заключаны на тры гады, паведамляе tut.by.

У мінулым сезоне Корабаў выступаў у складзе “Спартака” і набраў 13 ачкоў (3+10) у 50 гульнях рэгулярнага чэмпіянату КХЛ пры паказніку карыснасці “+4”. Раней Дзмітрый гуляў за “зуброў”, пасля чаго выступаў у АХЛ за “Сіракьюз”, у НХЛ за “Тампу”, а ў КХЛ за “Атлант” і “Спартак”.

На сёлетнім чэмпіянаце свету Корабаў прапусціў два апошнія матчы з-за траўмы. Да гэтага ў пяці паядынках ён закінуў адну шайбу і адзначыўся паказнікам карыснасці “-7”. За “Дынама” у КХЛ спартсмен правёў 91 матч і набраў 23 (3+20) ачкі пры паказніку карыснасці “+2”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі