Гродзенская міліцыя выяўляе футбольных фанатаў сярод школьнікаў

16/11/2015 - 08:46

Гродзенская абласная міліцыя накіравала па школах рэгіёна запыты, каб выявіць футбольных фанатаў сярод школьнікаў, паведамляе сайт фанатаў belultras.by.

У дакуменце міліцыянты просяць педагогаў даць разгорнутую інфармацыю наконт навучэнцаў, якія "актыўна ўдзельнічаюць у футбольных матчах у якасці фанатаў якіх-небудзь футбольных клубаў, уваходзяць у якія-небудзь субкультурныя напрамкі і моладзевыя групоўкі".

Адзначаецца, што з такімі школьнікамі будзе весціся прафілактычная работа, каб яны не здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі