Гродзенец хацеў скочыць з лоджыі на шостым паверсе

19/07/2017 - 08:27

Гродзенскія ратавальнікі 18 ліпеня спынілі спробу самагубства, паведамляе прэс-служба абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Каля 6-й гадзіны раніцы ратавальнікам паведамілі, што на агароджы лоджыі на шостым паверсе шматкватэрнага дома стаіць мужчына і пагражае скочыць наніз.

Работнікі МНС спынілі спробу самагубства. 58-гадовага мужчыну знялі з агароджы лоджыі і перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі