"Гроднажылбуд" абвясціў забастоўку

13/08/2020 - 11:07

У Гродне выйшлі на забастоўку рабочыя прадпрыемства “Гроднажылбуд”. Рабочыя збіраюць подпісы пад заявай пра спыненне гвалту ў краіне і справядлівы перападлік на выбарах. 

Па словах рабочых, іх пазіцыю падтрымлівае гендырэктар прадпрыемства Алег Ушкевіч

На "Гроднажылбуд" прыехала гарадское кіраўніцтва і пераконвае супрацоўнікаў вярнуцца да працы. 

Акрамя Гродна прыходзяць паведамленні пра страйк на "БелАЗе" ў Жодзіне ды іншых прадпрыемствах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі