Гродна адзначае свой 888-ы дзень народзінаў

17/09/2016 - 09:03

Гродна сёння адзначае свой 888-ы дзень народзінаў. Святочныя мерапрыемствы праводзіліся ў горадзе на працягу тыдня, у суботу пройдуць галоўныя ўрачыстасці. Раніцай прайшлі службы ў цэрквах і касцёлах, а 12-й гадзіне загучаць званы на ўсіх храмах, пачнецца шэсце вядомых грамадзян і працоўных калектываў, інфармуе БЕЛТА.

Галоўная святочная цырымонія будзе праходзіць на плошчы Леніна. Там уручаць званні ганаровых грамадзян Гродна, адбудзецца канцэрт. Канцэрты зорак беларускай эстрады будуць працягвацца на працягу дня. А 14-й на Савецкай плошчы пачнецца фестываль сыру. За дзве гадзіны да гэтага ў парку Жылібера стартуе фестываль фарбаў для дзяцей. Дню горада прысвечанае і міжнароднае спартыўнае мерапрыемства — велапрабег дружбы Гродна — Друскенікі, яго арганізавалі прафсаюзы. Падрабязна пра святочную праграму гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі