Грамадзянаў Беларусі з ЗША дэпартуюць у Беліз

22/07/2026 - 10:57

ЗША, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Злучаныя Штаты дэпартуюць грамадзянаў Беларусі... у Беліз. Такую інфармацыю са спасылкай на валанцёрскую арганізацыю Вyaction публікуе выданне "Позірк".

Беліз — невялікая дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Яна мяжуе з Мексікай і Гватэмалай, на ўсходзе абмываецца Карыбскім морам. Паводле валанцёраў, дэпартацыю ў Беліз прызначылі як мінімум двум грамадзянам Беларусі. Іх справы разглядаў адзін і той жа суддзя ў іміграцыйным судзе штата Каліфорнія.

Пры канцы студзеня Асацыяцыя беларусаў Амерыкі паведамляла пра затрыманне ў ЗША не менш як сямі беларусаў. Іміграцыйныя службы затрымалі іх падчас выпадковых праверак аўтамабіляў. Затрыманні прайшлі ў штатах Мінесота, Фларыда, Ілінойс, Аклахома і Арызона.

Паводле інфармацыі валанцёраў згаданай ініцыятывы, усе затрыманыя прыехалі ў Штаты больш за два гады таму і знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі