Дождж у Мінску 8 траўня 2026 года / кадр з сацсетак
Моцны дождж у Мінску прывёў да спынення грамадскага транспарту ў розных раёнах горада. На вуліцах утварыліся сапраўдныя рэкі і азёры.
"Мінсктранс" паведамляе, што аўтобусы і тралейбусы спыняюцца на вуліцах Гарэцкага, Мазурава, Гурскага, Лынькова, Лабанка, Шаранговіча, Якубоўскага, Камайскай, Люцінскай, а таксама ў раёне чыгуначнага вакзала. На вуліцы Якуба Коласа спыняўся рух трамваяў.
Даждж прагназуюць у Беларусі і на выходных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут