Google спыніць сканаванне пошты карыстальнікаў Gmail

24/06/2017 - 14:49

Google спыніць сканаванне пошты карыстальнікаў Gmail. Рабілася гэта для персаналізацыі рэкламы. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо сёлета, аднак дакладная дата невядомая. Гэтае рашэнне прывядзе рэкламу ў Gmail у адпаведнасць з рэкламай у іншых сервісах, дзе яна залежыць ад наладак, інфармуе “Медуза”.

Сканаванне лістоў для падбору персаналізаванай рэкламы выклікала незадавальненне карыстальнікаў. У далейшым сканаванне будзе працягвацца, але ўжо для іншых мэтаў, у тым ліку для пошуку вірусаў і фільтра спама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі